Бітва за Цхінвалі
Бітва за Цхінвалі — бітва між паўднёваасяцінскімі паўстанцамі і расійскім войскам з аднаго боку і грузінскім войскам з другога за горад Цхінвалі, што адбылася 7—9 жніўня 2008 года ў ходзе вайны ў Паўднёвай Асеціі. Храналогія (расійскія крыніцы падаюць маскоўскі час; + 1 гадзіна ад беларускага)7 жніўня23:30 Грузінскае войска адкрыла агонь па Цхінвалі з артылерыі і ўсталёвак залпавага агню «Град». Урад Грузіі абвясціў аб пачатку аперацыі па ўсталяванні ў Паўднёвай Асеціі канстытуцыйнага парадку Абхазія перамяшчае войскі да мяжы з Грузіяй. 8 жніўня02:46 Грузінскае войска заняло вёскі Дзідмуха, Мугуці і Дмянісі, што ў ваколіцах горада[1] 03:30 Грузінскае войска пачало танкавую атаку на паўднёвыя ўскраіны Цхінвалі 04:22 Міністр па рэінтэграцыі Грузіі Цімур Якобашвілі заявіў аб заняцці сёлаў Архоці і Квема Акона ў ваколіцах Цхінвалі[2]. 05:31 [http://lenta.ru/news/2008/08/08/ossetia4/ Грузінскае войска заняло Знаурскі раён Паўднёвай Асеціі 7:00 Урад Расіі ініцыяваў скліканне экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН (доўжылася з 9 да 10 гадзінаў). Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін прапанаваў запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту ў Паўднёвай Асеціі, але Рада Бяспекі не ўхваліла тэкст прапанаванай заявы.Рада Бяспекі ААН правёў экстранае паседжанне, прысвечанае сітуацыі ў Грузіі . Цэнтр навін ААН (8 жніўня 2008). Праверана 18 жніўня 2008.[3] ![]() ![]() 7:23 5 грузінскіх самалётаў Су-25 нанеслі ўдар па пазіцыях паўднёваасяцінскіх паўстанцаў ля паселішча Тквярнеці[4] 9:13 Паводле Міністэрства друку паўстанцаў:Цхінвалі, падрахунак начнога штурму: загінулі больш за 15 мірных жыхароў. Разбураная значная частка горада 9:23 Паводле грузінскай радыёстанцыі Імедзі Архівавана 17 красавіка 2021.: Грузінскае войска заняло Цхінвалі 9:49 Пры абстрэле штаба ССПМ у Цхінвалі параненыя тры расійскія міратворцы. 10:00 МУС Грузіі: расійскі бамбардзіроўшчык скінуў бомбы на грузінскі горад па-за зонай канфлікту 10:37 Грузінскае войска ўсяго заняло 12 вёсак, у тым ліку большасць вакол горада: Атосі, Дзідмуха, Дменісі, Знавуры, Квема Акона, Мугуці, Сарабукі і Хетагурові. Атрад грузінскага войска з 600 чалавек увайшоў у горад[5]. 11:10 Грузінскія снарады трапілі ў расійскія казармы[6] 11:25 Расійскія самалёты бамбавалі грузінскі горад Горы. Паводле Міністэрства нутраных спраў Грузіі грузінскае войска збіла адзін расійскі бамбардзіроўшчык[7]. 12:46 На вуліцах Цхінвалі працягваюцца інтэнсіўныя баі. Паведамлялася, што грузінскія сілы кантралююць усе ўезды і выезды з горада[8]. 13:30 Мэр Тбілісі Георгі Угулава паведаміў аб заняцці 70 % Цхінвалі і спыненні агню грузінскім войскам з 15:00 да 18:00 дзеля бяспечнага вываду насельніцтва з горада[9] ў бок вёскі Эргнэці[10]. 14:40 Агенцтва «Навіны-Грузія» паведаміла аб тым, што ў Цхінвалі спынены агонь, і што Грузія выконвае мараторый для выхаду мірных жыхароў з зоны вайскоўАцаў дзеянняў[крыніца?] (састарэлая, другая — пра папярэднюю падзею). 15:00 Калона расійскіх танкаў увайшла на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі 15:30 Грузінскія войскі адыходзяць з Цхінвалі 15:48 расійскія самалёты нанеслі ўдар па грузінскіх пазіцыях у ваколіцах Цхінвалі[11]. 16:47 У Цхінвалі спыніліся баі 17:38 Паўстанцы аднавілі кантроль над Цхінвалі. Паўднёваасяцінскі прадстаўнік у Змяшанай кантрольнай камісіі па ўрэгуляванні Інал Пліеў заявіў аб 3 падбітых грузінскіх танках, а начальнік адпаведнага батальёну Казбек Фрыеў — пра наяўнасць параненых[12] 18:24 Расійская 58-я армія пачала абстрэл грузінскіх пазіцый 9 жніўня09:36 Байцы 58-й арміі прадзерліся да лагера міратворцаў у Цхінвалі 11:41 У Цхінвалі перакінутыя падрадзяленні пскоўскіх дэсантнікаў 11:57 Часткі 58 арміі выціснулі з Цхінвалі грузінскіх вайскоўцаў У другой палове дня грузінскае войска распачала другую спробу штурму Цхінвалі. Пасля масіраванага артабстрэлу[13][14], 9 жніўня 2008 грузінскае войска ўвайшло ў горад[15]. Адначасова з гэтым грузінскі бок паспрабаваў перарэзаць Зарскую дарогу да поўначы ад Цхінвалі, якая злучае горад з Паўночнай Асеціяй[крыніца?] (няісная). На пад’ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал Хрулёў[16]. Таксама Саакашвілі на сустрэчы з апазіцыяй заявіў аб знішчэнні грузінскім войскам 60 чалавек з расійскага разведвальнага батальёна «Усход» з Чачні (Галоўная разведвальная ўправа Расіі)[17]. Позна ўвечары ў горад увайшоў батальён «Усход» (75 чалавек) і на працягу ночы выцесніў грузінскае войска[18]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia