Бітва пад Берасцем (1792)
Бі́тва пад Бе́расцем — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 23 ліпеня 1792 года. Военачальнік вялікалітоўскі Міхал Забела, намагаючыся перакрыць дарогу на Варшаву, падзяліў сваё войска. У кірунку Бярэсця ён накіраваў свайго брата Шымана з 2000 салдат. Па прыбыцці на месца Шыман Забела злучыўся з гарнізонам горада, павялічыўшы колькасць свайго войска да 5000 (у тым ліку рэкрутаў). Была надзея, што на дапамогу можа паспець каронная дывізія генерала Бышэўскага, якая выступіла з Варшавы і 22 ліпеня затрымалася ў Янаве. Кіраўнік расійскага корпуса генерал Іван Ферзен, намагаючыся не дапусціць аб'яднання літоўскага войска ў Брэсце з сіламі Бышэўскага, 21 ліпеня выступіў з Шарашова. Ранкам 23 ліпеня на ўскрайку Бярэсця адбыліся першыя сутычкі. Пазней бітва працягнулася ў месце, адкуль літвіны былі адкінуты за Буг, да Цярэспаля. Страціўшы 300 салдат, Шыман Забела адышоў у кірунку Варшавы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia