Бітва пад Вішняўцом (1512)
Бітва каля Вішняўцом — бітва, якая адбылася 28 красавіка 1512 года каля с. Лапушна (цяпер укр.: Лопушне Ланавецкага раёна Цярнопальскай вобласці). Злучанае вялікалітоўскае і польскае войска перамагло крымскіх татар. Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. вояў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага К. І. Астрожскага і вял. гетм. кароннага М. Камянецкага . Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, прычыняючы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётр Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Тарноўскі.
У 1512 г. падчас чарговай маскоўска-літоўскай вайны каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду Гірэяў[3] быццам без дазволу хана Менглі-Гірэя зайшлі далёка ў глыб Рускага ваяводства ў Польшчы, сталі кошам у ваколіцах Буска і выслалі чамбулы да Перамышля. Жыгімонт Стары даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі харугвамі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з Падолля старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана паспалітае рушэнне. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі злучанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 г. на вялікі татарскі лагер паблізу Вішняўца, загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія кіраўнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia