Падолле
Падолле (укр.: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басейне Паўднёвага Буга і Днястра. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай і невялікія часткі Цярнопальскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцей. ГісторыяУ «Спісе местаў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) тэрыторыя Падолля паказана вельмі расцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленні, што Падолле на поўдні даходзіла да Чорнага мора. У сярэдзіне XVI ст. з усходняга Падолля ўтварылася Брацлаўскае ваяводства. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падолля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падолле далучыла да сябе Расійская імперыя.[1] У міжваенны час у Падолле размяшчалася брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле». Вядомыя асобыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia