БіягеацэналогіяБіягеацэнало́гія — навука пра структуру, дынаміку і класіфікацыю згуртаванняў жывых істот у сувязі з месцам іх пражывання. Вывучае біялагічную прадукцыйнасць, кругаварот рэчываў і паток энергіі ў біягеацэнозах, іх цэласнасць і стабільнасць, межы і дынаміку. Прыватная частка біягеацэналогіі — біяцэналогія. Даныя біягеацэналогіі важныя ў гаспадарчай дзейнасці чалавека і асабліва ў справе аховы прыроды. ГісторыяПачатак біягеацэналогіі пакладзены працамі рускіх вучоных В. В. Дакучаева і Г. Ф. Марозава, развіты вучэннем У. І. Вярнадскага пра біясферу і ролю жывога рэчыва ў фарміраванні зямной кары. Заснавальнікам біягеацэналогіі як асобнай навукі з'яўляецца У. М. Сукачоў. На БеларусіНа Беларусі праблемы біягеацэналогіі распрацоўвалі акадэмік Іван Данілавіч Юркевіч і яго школа геабатанікаў, калектыў гідрабіёлагаў БДУ пад кіраўніцтвам Г. Г. Вінберга, які ў 1940-я гады пачаў вывучэнне біягеацэнозу воз. Нарач. Навукова-даследчая работа вядзецца ў інстытутах АН Беларусі (эксперыментальнай батанікі, заалогіі, лесу, Цэнтральным батанічным садзе), біялагічных факультэтах ВНУ і іншых з выкарыстаннем комплексных метадаў вывучэння, мадэлявання і прагназавання біягеацэнатычных і экалагічных працэсаў і сістэм. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia