Георгій Георгіевіч Вінберг
Георгій Георгіевіч Вінберг (18 (31) мая 1905, г. Пецярбург — 23 чэрвеня 1987, Ленінград) — савецкі гідрабіёлаг, заснавальнік экалагічнай энергетыкі водных жывёл у БССР. Член-карэспандэнт АН СССР (1976), доктар біялагічных навук (1946), прафесар (1947). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1976)[6]. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1927 годзе. З 1944 г. працаваў на біястацыянары «Барок» (Яраслаўская вобласць). У 1947—1967 гг. загадчык кафедры заалогіі бесхрыбтовых у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1967 года загадчык лабараторыі прэснаводнай і эксперыментальнай гідрабіялогіі Заалагічнага інстытута АН СССР (Ленінград)[6]. Навуковая дзейнасцьГ. Г. Вінбергу належаць працы па даследаванні біялагічнай прадукцыйнасці вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенню сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біялагічных сажалках. Заснавальнік экалагічных даследаванняў па энергетыцы водных беспазваночных вадаёмаў Беларусі[7]. Г. Г. Вінберг з 1971 года з’яўляўся прэзідэнтам Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства АН СССР[8]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia