Вадаправодчык (фільм, 1979)
«Вадаправодчык» (англ.: The Plumber) — аўстралійскі трылер 1979 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Джудзі Морыс і Айвар Кэнтс[2]. СюжэтДжыл Каўпер працуе над кандыдацкай дысертацыяй па антрапалогіі, аддаючы перавагу рабіць гэта дома, у цішыні і самоце. Аднак нечакана яе самоту парушае дзіўны чалавек, які назваўся вадаправодчыкам па імені Макс. Напачатку ён паводзіць сябе стрымана, але неўзабаве пачынае праяўляць бесцырымоннасць, якая дастаўляе дыскамфорт Джыл. Хвілінная праца зацягваецца на гадзіны, дні, тыдні, а вадаправодчык пачынае ўжо па-сапраўднаму палохаць Джыл сваімі выхадкамі. Тым часам муж Джыл, яе найлепшая сяброўка і іншыя жыхары дома лічаць Макса слаўным хлопцам, які выдатна знаходзіць агульную мову з навакольнымі. Сантэхнічныя працы аднак не прасоўваюцца, а частыя візіты Макса канчаткова выводзяць Джыл з сябе, пазбаўляючы душэўнай раўнавагі і пачуцця бяспекі. І Джыл даводзіцца ўзяць сітуацыю ў свае рукі. Акцёрскі склад
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia