Галіпалі (фільм, 1981)
«Галіпалі» (англ.: Gallipoli) — аўстралійская ваенная драма 1981 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан і Марк Лі[12]. Фільм апавядае пра двух сяброў і іх службу ў аўстралійскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Маладыя людзі сутыкаюцца з жорсткасцю вайны, калі іх адпраўляюць у Турцыю, дзе яны ўдзельнічаюць у Галіпалійскай бітве, у прыватнасці ў злашчаснай бітве 7 жніўня 1915 года , у якой удзельнічаў аўстралійскі і новазеландскі корпус (ANZAC ). СюжэтФільм складаецца з дзвюх частак. У першай частцы паказана жыццё аўстралійскага грамадства ў пачатку XX стагоддзя, настроі, якія панавалі сярод людзей у Аўстраліі. Рэжысёр расказвае гісторыю знаёмства двух маладых людзей, паміж якімі ўзнікае сяброўства. Але ў свеце пачынаецца Першая сусветная вайна, і рамантычна настроеныя сябры запісваюцца добраахвотнікамі ў аўстралійскую армію. Іх адпраўляюць спачатку на падрыхтоўку ў навучальную школу ў Егіпце, а затым яны трапляюць на сапраўдную вайну ў складзе палка, які супрацьстаіць турэцкай арміі. Другая частка фільма з’яўляецца хронікай дрэнна спланаванай злашчаснай бітвы пры Галіпалі, дзе часткі ANZAC пацярпелі паражэнне ад турэцкіх войскаў. Два сябры спачатку не ведаюць, што будуць удзельнічаць у бітве, але іх адпраўляюць у безнадзейную атаку на варожыя кулямёты. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 узнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі на кінапрэміі[13]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia