Вадзім Юр’евіч Паноў
Вадзім Юр'евіч Паноў (15 лістапада 1972) — расійскі пісьменнік-фантаст. Аўтар цыклу кніг «Тайный город» (гарадское фэнтэзі), «Анклавы» (кіберпанк), «La Mystique De Moscou» (гарадское фэнтэзі) і «Герметикон» (стымпанк). БіяграфіяВадзім Паноў нарадзіўся 15 лістапада 1972 года ў «класічнай сям'і ваеннага ўзору». Часта мяняў месца жыхарства і школы. У 1983 годзе сям'я Пановых пераехала ў Маскву, дзе Вадзім, скончыўшы школу, у 1989 годзе паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), на факультэт радыёэлектронікі лятальных апаратаў (ФРЭЛА). Падчас вучобы ён актыўна прымаў удзел у дзейнасці студэнцкага тэатра «Зеркало», дзе ў 1994 годзе па яго п'есе быў пастаўлены спектакль «Такія гульні». У МАІ Вадзім сустрэў сваю будучую жонку — Наталлю. У 1995 годзе Паноў скончыў МАІ з дыпломам радыёінжынера. Літаратурная дзейнасць Панова пачалася ў 2001 годзе, калі быў апублікаваны «фэнтэзійна-гарадскі» раман «Войны начинают неудачники», які паклаў пачатак цыклу «Тайный город», пісьменніку ў той час было 29 гадоў. Па словах самога Панова: «Мне спадабалася пісаць кнігі, я рады, што мае гісторыі цікавы многім людзям, а таму пасля „Тайного города“ з'явіліся „Анклавы“ і зборнік „La Mystique De Moscou“, містычная серыя, якую я вельмі хачу працягнуць». Пісьменнік рэгулярна праводзіць сустрэчы з чытачамі, дае шмат інтэрв'ю, падтрымлівае стасункі з прыхільнікамі на форуме свайго сайта. Паноў — бацька двух дачок, Паліны і Ірыны. Жонка пісьменніка, Наталля, першы і самы «суровы крытык» усіх яго твораў. Вадзім Паноў акрамя творчасці займаецца бізнесам. Творы«Тайный город»
«Анклавы»
«La Mystique De Moscou»
«Герметикон»
«Prime World»
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia