Маскоўскі авіяцыйны інстытут
Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы ўніверсітэт) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква. ГісторыяУ канцы 1920-х гадоў, у сувязі з шырокім разваротам работ па індустрыялізацыі СССР і, у прыватнасці, стварэнню савецкай авіяцыі, паўстала пытанне аб неабходнасці значнага пашырэння падрыхтоўкі інжынерных кадраў. У сувязі з гэтым 20 сакавіка 1930 года было прынята рашэнне аб падзеле Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча на пяць спецыялізаваных інжынерных ВНУ, у ліку якіх было і Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча. 20 жніўня 1930 года Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча было пераназвана ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Савет народных камісараў СССР прыняў рашэнне аб эвакуацыі інстытута з Масквы ў Алма-Ату. Эвакуацыя пачалася ў кастрычніку 1941 года. Аднак ужо ў лютым 1942 года, пасля паражэння немцаў пад Масквой, інстытут вярнуўся ў Маскву. У 2009 годзе інстытуту быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага інстытута. 19 мая 2011 года навучальная ўстанова была перайменавана ў «Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы універсітэт)». 31 сакавіка 2015 года была праведзена рэарганізацыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута шляхам далучэння да яго Расійскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта імя Цыялкоўскага[1]. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia