Ваза (дынастыя)
Ва́за або Васа (шведск.: Vasa, Vasaätten, польск.: Wazowie) — каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Рэчы Паспалітай (1587—1668). ГісторыяПаходзіла са старажытнага роду Эрыксанаў. Назва ад выявы снапа (шведск.: vase) на родавым гербе Заснавана Густавам I [1523—1560]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—1568], Юхан III [1568—1592], Карл IX [1609—1611], сын апошняга Густаў II Адольф [1611—1632], дачка апошняга Крысціна [1632—1654]. Род абарваўся са смерцю Крысціны ў 1689 годзе. У Рэчы Паспалітай правілі Жыгімонт III (1587—1632, у 1592—1604 і кароль Швецыі), які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію [1592—1599], яго сыны Уладзіслаў IV [1632—1648] і Ян II Казімір [1648—1668]. Са смерцю апошняга ў 1672 годзе мужчынская лінія рода Ваза спынілася. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia