Вайда фарбавальная
Фарбо́ўнік фарбавальны[1], Вайда фарбавальная, Фарбоўнік[2] (Isatis tinctoria) — від кветкавых раслін роду Вайда (Isatis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 70—100[1] см. Сцяблы прамастойныя, з шызым налётам, часта разгалінаваныя ў верхняй частцы, у ніжняй частцы валасістыя. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, падоўжана-ланцэтнае, валасістае. Сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, завостранае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі жоўтага колеру, у шчыткападобнай мяцёлцы. Пялёсткі (4) з кароткім ногцікам. Тычынак — 6. Плод — стручочак. Распаўсюджанне і экалогіярасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[3]. Натуралізвалася ў Паўночнай Амерыцы і Чылі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпах, сухіх лугах, на адкрытых пясчаных месцах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмах, на палях і агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені[1]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[4]. Гаспадарчае значэннеФарбавальная, меданосная, лекавая расліна. ПадвідыПаводле сайта The Plant List:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia