Меданосныя расліныМедано́сныя раслі́ны, або меданосы — кветкавыя расліны, з якіх у перыяд цвіцення пчолы збіраюць нектар і кветкавы пылок; кармавая база пчалярства. Найбольш каштоўныя меданосныя расліны даюць шмат нектару і пылку, даступных для пчол, маюць вялікую колькасць кветак, доўгі перыяд цвіцення, найбольш пашыраны. КласіфікацыяКласіфікуюцца па часе цвіцення — веснавыя, летнія, асеннія), форме росту (дрэвавыя, кустовыя, кусцікавыя, травяністыя;
Большасць меданосных раслін — нектарапылканосы. БеларусьНа Беларусі меданосныя расліны характарызуюцца разнастайнасцю (каля 600 відаў) і нераўнамерным размеркаваннем. З культурных меданосных раслін найбольш каштоўныя: грэчка, канюшына, сырадэля, баркун, рутвіца, сланечнік, агурок, пладовыя, ягадныя культуры; з лясных і паркавых дрэў і кустоў — ліпа, клён, вярба, крушына, рабіна, бружмель, маліна, каліна, верас; з дзікарослых траў — іван-чай, расходнік, чабор, шалфей, чальчак, дзьмухавец, мята і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia