Валгаградская (мікрараён, Мінск)![]() Валгаградская — мікрараён у Мінску, пабудаваны ў 1958—1963 гадах як эксперыментальны паміж вуліцамі Валгаградскай, Кедышкі, Кнорына, Талбухіна паводле праекту, распрацаванага на аснове праведзенага ў рэспубліцы конкурсу (архітэктары Г. Парсаданаў, Г. Булдаў, П. Громаў, М. Кудзінаў, В. Ладыгіна, Г. Раманенка, Ю. Шпіт). ![]() ![]() Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю жылой забудовы ствараюць групы чатырох—пяціпавярховых буйнаблочных і буйнапанэльных дамоў, якія прымыкаюць да вуліц, што абмяжоўваюць тэрыторыю мікрараёну. У цэнтры зялёны масіў (мікрараённы сад), з якім злучаюцца ўчасткі школ і дашкольных устаноў. Дзвухпавярховыя прадпрыемствы гандлю і побытавага абслугоўвання размешчаны ўздоўж вул. Валгаградскай. У 1966 г. на вул. Талбухіна пабудаваны дзевяціпавярховыя жылыя дамы з прадпрыемствамі абслугоўвання. Будаўніцтва мікрараёна дало магчымасць эксперыментальна праверыць індустрыяльныя метады стварэння буйнаблочных (з сілікатных блокаў) і буйнапанэльных жылых дамоў, асобных грамадскіх будынкаў розных тыпаў, функцыянальныя і канструкцыйныя рашэнні, прынцыпы арганізацыі жылой тэрыторыі, яе добраўпарадкавання і азелянення, укараніць у горадабудаўнічую практыку прагрэсіўныя метады планіроўкі. Недахопамі першых тыпавых серый праектаў з’яўляюцца аднастайнасць і спрошчанасць забудовы, недастатковая камфартабельнасць жылля. У канцы 1980-х гадоў распрацаваны праекты рэканструкцыі жылых дамоў і вядуцца работы па іх ажыццяўленню. Планы забудовы ў 2018 годзе21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамамі[1][2]. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia