Юрый Васілевіч Шпіт
Юрый Васілевіч Шпіт (нар. 9 лістапада 1930, г. Запарожжа, Украіна — 4 снежня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Дацэнт (1963)[1]. Акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук. БіяграфіяУ 1954 годзе скончыў архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў у Белдзяржпраекце[1], у 1964—1975 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, з 1976 года дырэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва, адначасова з 1967 года выкладаў у БПІ (з 1968 дацэнт). 3 1990 прэзідэнт Асацыяцыі праектных арганізацый Беларусі (Беласпраект)[2]. У 1990—2002 гг. — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[3]. Памёр у 4 снежня 2008 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. З 1970 па 1973 г. — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1963 года[1]. Творчасць![]() ![]() Найбольш значныя работы: комплекс буйнапанельных жылых дамоў па вуліцы Талбухіна (1965), жылыя дамы па прасп. Леніна[1], вуліцах Я. Коласа, Чырвонаармейскай, Карла Маркса (1960—1970-я гг.), будынкі кінатэатра «Партызан» (1967; усе ў Мінску), кінатэатр «Мінск», планіроўка і забудова вул. Маладзёжнай у Наваполацку (1971—1980)[1], абкама КПБ у Магілёве (1971), гаркама КПБ у Бабруйску (1976, абодва ў сааўт.), жылыя дамы ў Гомелі, Магілёве і інш. гарадах (1960—1970-я г.), будынкі гасцініцы «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1974) пад Мінскам, санаторыя «Беларусь» у Місхоры Крымскай вобласці (1974)[2], храм святога апостала Андрэя Першазваннага на праспекце Ракасоўскага[3]. Адзін з кіраўнікоў і аўтараў серый тыпавых праектаў жылых дамоў з палепшанымі кватэрамі і жылых дамоў з блок-пакояў (1960-70)[1], інтэрнатаў, школ і інш. будынкаў, шэрага праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў у Мінску, абласных цэнтрах Беларусі, Наваполацку, Светлагорску і інш. (1950—1980-я г.) Кіраўнік распрацоўкі Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі (1986—1989). Аўтар помніка вызваліцелям у Віцебску і манумента партызанам Вілейшчыны на воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1968). У 1970—1973 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[2]. Навуковая дзейнасцьБольш за 30 навуковых прац, у т.л. «Грамадзянскае будаўніцтва і архітэктура ў Беларускай ССР» (1968), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1972), «Гарады і сістэмы рассялення Беларускай ССР» (1979), «Удасканаленне тэрытарыяльнай арганізацыі прамысловасці ў эканамічным раёне (рэспубліцы)» (1980), «Рэкамендацыі па тэрытарыяльнай арганізацыі Беларускай ССР» (1987) — усе ў аўтарскім калектыве[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), граматамі Саюза архітэктараў СССР[4]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 за ўдзел у планіроўцы і забудове г. Наваполацка[2]. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia