Валга (воласць)
Валга (эст.: Valga vald) — воласць у Эстоніі ў складзе павета Валгамаа. Размешчана ў паўднёвай частцы Эстоніі, суседнія воласці: Отэпя, Тырва, Антсла і Рыўгэ. Мае працяглую мяжу з Латвійскай Рэспублікай. Плошча воласці — 749,66 км², шчыльнасць насельніцтва ў 2020 годзе — 20,9 чалавека на 1 км². Рэльеф воласці фармуюць узвышшы Сакала, Отэпя і Карула, якія падзяляюць нізіны Валга і Харгла. На тэрыторыі воласці размешчана частка нацыянальнага парка Карула і 16 абласцей прыродаахоўнай сеткі Натура 2000 г. Праз Валгу праходзіць чыгунка Талін-Тарту-Рыга, якая праз Тапа злучае горад з аўтамагістраллю Талін-Нарва-Санкт-Пецярбург. З горада чыгунка ідзе праз Пячоры да Пскова. Горад перасякае аўтамагістраль Нарва—Валга—Рыга. Найбуйнейшыя рэкі воласці: Вяйке-Эмайыгі, Педэлі, Аруйыгі, Койва і Мустйыгі. Самыя вялікія азёры: Ахеруярв (234 га) і Эхіярв (181 га). Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia