Сакала (узвышша)

Сакала?

Са́кала (эст.: Sakala kõrgustik) — узвышша на поўдні Эстоніі, на паўднёвы захад ад возера Выртс’ярв. Размешчана ў межах паветаў Вільяндзімаа і Валгамаа, а таксама крайняй паўднёва-ўсходняй частцы павета Пярнумаа. Паўднёвыя межы крыху заходзяць у Латвію, дзе гэтае ўзвышша таксама называецца Сакала (лат.: Sakalas augstiene).

Назва ўзвышша захоўвае памяць пра гістарычную вобласць Сакала, дзе ў сярэднявеччы жыло адно з васьмі найбуйнейшых плямёнаў эстаў, якія насілі тое ж імя. Максімальная вышыня над узроўнем мора — 146 м.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya