Валенсія (тайфа)
Тайфа Валенсія (ісп.: Taifa de Valencia) — сярэднявечная мусульманская дзяржава на ўсходзе сучаснай Іспаніі, якая існавала на працягу чатырох часавых інтэрвалаў: 1010-1065, 1075-1099, 1145-1147 і 1229-1238 гадах. Затым тайфа была заваявана Арагонам. Пасля распаду Кордаўскага халіфата ўладу ў Валенсіі захапілі правадыры сакаліба з ліку набліжаных да аль-Мансура — Мубарак і Музафар. Пазней яны таксама былі зрынуты сакаліба, якія фармальна прызналі ўладу спачатку эміра Тартосы, затым эміра Дэніі. У 1021 годзе Абд аль-Азіз, унук аль-Мансура, прадстаўнік клана Амірыдаў, зрынуў з дапамогай рабоў-афрыканцаў сакалібскага эміра і кіраваў у Валенсіі на працягу 40 гадоў. Пасля яго смерці Амірыды кіравалі Валенсіяй яшчэ некаторы час. У 1085 годзе яна была перададзена былому эміру Таледа Ях'і аль-Кадзіру, а з 1087 года Валенсія фактычна знаходзіўся пад уладай Сіда Кампеадора, які заваяваў яе як вайскавод эміра Сарагосы, але ў 1094 годзе ператварыў яе ў сваё асабістае ўладанне. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia