Каралеўства Валенсія
![]() Каралеўства Валенсія (катал.: Regne de València, ісп.: Reino de Valencia) — адна са складовых частак арагонскай кароны, а пасля арагонска-кастыльскай уніі канца XV стагоддзя — іспанскай манархіі. Цэнтр — горад Валенсія. Каралеўства Валенсія было створана на тэрыторыі былой тайфы Валенсія каралём Арагона Хаймэ I, які адваяваў горад Валенсію ў арабаў падчас Рэканкісты 9 кастрычніка 1238 года. На працягу XIII стагоддзя тэрыторыя каралеўства расла па меры арагонскіх заваяванняў і памежных дагавораў з Кастыліяй. Пры іспанскіх Габсбургах каралеўства захоўвалася як юрыдычна самастойная адзінка, існавала пасада віцэ-караля Валенсіі. Да пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі каралеўства захоўвалася значнае насельніцтва арабскага паходжання, выгнанае пры Філіпе III. Каралеўства Валенсія разам з шэрагам іншых самастойных адзінак іспанскай кароны было скасавана першым каралём Іспаніі з дынастыі Бурбонаў Філіпам V у 1707 годзе. У наш час тэрыторыя былога каралеўства Валенсія прыкладна адпавядае межам аўтаномнай супольнасці Валенсія. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia