Валерый Іванавіч Бельскі
Валерый Іванавіч Бельскі (нар. 30 кастрычніка 1968, Дзевашычы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі эканаміст. Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2023). БіяграфіяНарадзіўся 30 кастрычніка 1968 года ў в. Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галіне АПК». У 1993—1995 гадах працаваў галоўным эканамістам у саўгасе «Каліноўскі» (Бялыніцкі раён). У 1994—1997 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, пасля якой да 1998 года працаваў там жа навуковым супрацоўнікам. У 1998—2002 гадах працаваў загадчыкам сектара цэнаўтварэння, намеснікам дырэктара, дырэктарам. У 2002—2006 гадах — першы намеснік дырэктара, в. а. дырэктара, у 2006—2008 гадах — першы намеснік дырэктара Інстытута аграрнай эканомікі НАН Беларусі, у 2008—2012 гадах — в. а. дырэктара, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі. З 2012 да 2015 года працаваў у Маскве памочнікам члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. У 2015—2016 гадах — рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2016 года працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі НАН Беларусі. 30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта[1]. 4 чэрвеня 2020 года пераведзены на пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы[2]. 24 студзеня 2023 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па прэзідэнцкай квоце[3][4]. 30 студзеня 2023 года абраны намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5]. Сям’яЖанаты, мае 2 дачок. Жонка — Аксана Бельская. Дачкі: Іна (1994 года нараджэння) і Вераніка (2016 года нараджэння)[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia