Валерый Іванавіч Дунай
Валерый Іванавіч Дунай (нар. 4 жніўня 1970, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі фізіёлаг. Кандыдат біялагічных навук (1999), дацэнт (2004). Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2021 года). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогія», 1995). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1995, гуманітарны факультэт, кафедра экалогіі чалавека, з 2008 — загадчык кафедры), Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (2013—2015, рэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (2015—2017, першы прарэктар), Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2017—2021, першы прарэктар). 11 сакавіка 2021 года прызначаны рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Навуковыя інтарэсы: біялогія развіцця; нармальная фізіялогія. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia