Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ (руск.: Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ) — структурнае падраздзяленне БДУ. ГісторыяСтвораны ў студзені 1992 года ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў-радыеэкалагаў для барацьбы з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першыя два навучальныя гады ўніверсітэт ажыццяўляў падрыхтоўку студэнтаў, якія скончылі два курсы іншых вышэйшых навучальных устаноў, з 1994/1995 навучальнага года перайшоў да паўнавартаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. За перыяд існавання неаднаразова змянялася назва:
25 лістапада 2005 года кіраўнікамі ўрадаў краін СНД падпісана рашэнне аб наданні ўстанове адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па экалагічнай адукацыі. 27 мая 2015 года апублікавана Пастанова Савета Міністраў № 450, згодна з якой Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Дз. Сахарава выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі, і далучаны да комплексу БДУ як Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ[1]. З гэтага часу па 2023 год дырэктарам Інстытута з’яўляўся С. А. Маскевіч[2]. У 2023 годзе дырэктарам прызначаны Алег Іванавіч Родзькін[3]. КіраўнікіРэктары
Дырэктары
Вядомыя выкладчыкі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia