Валерый Іванавіч Карбалевіч
Валер Карбале́віч, поўнае імя Валерый Іванавіч Карбалевіч (нар. 28 студзеня 1955, Паназырава, Кастрамская вобласць) — беларускі палітолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. БіяграфіяНарадзіўся 28 студзеня 1955 года ў в. Паназырава Кастрамской вобласці РСФСР. У 1972—1973 гадах працаваў слесарам-сантэхнікам Рамбудупраўлення № 4 Слуцка. У 1978 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1978—1983 годзе працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзейнасць кампартыі Беларусі па прапагандзе і ўкараненні дасягненняў навукі і перадавога вопыту ў сельска-гаспадарчую вытворчасць (1971—1980 гады)». Выкладаў у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце. Працаваў у Нацыянальным цэнтры стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (пазней — Аналітычны цэнтр «Стратэгія»), у газеце «Свободные новости. СНплюс». Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода». Працаваў галоўным рэдактарам грамадска-палітычнага аналітычнага часопіса «Грамадзянская альтэрнатыва». Аўтар больш за 900 публікацый па розных праблемах унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, сярод якіх кніга «Александр Лукашенко. Политический портрет». Выбраная бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia