Валерый Аляксандравіч Факееў
Валерый Аляксандравіч Факееў (15 ліпеня 1940, с. Радзішчава, Ульянаўская вобласць, Расія — 7 лютага 2016) — беларускі бібліяграфазнавец. Доктар педагагічных навук (1997). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 1966; аспірантура, 1970). Працаваў у Краснадарскай і Стаўрапольскай краявыя бібліятэкі (1965—1967, метадыст), Хабараўскім дзяржаўным інстытуце культуры (1971—1973), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (1974—1975, загадчык кафедры), Мінскім інстытуце культуры (1975—1981, загадчык кафедры, з 1977 — старшы навуковы супрацоўнік), Расійская дзяржаўная бібліятэка (1981—2012, загадчык сектара, галоўны навуковы супрацоўнік). У 2001—2003 — член Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па бібліятэказнаўству, бібліяграфазнаўству і кнігазнаўству пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры. Навуковыя інтарэсы: тэорыя бібліяграфіі і бібліяграфазнаўства; бібліяграфія палітычнай літаратуры; гісторыя кнігі. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia