Валерый Васілевіч Баразненка
Валерый Васілевіч Баразне́нка (нар. 14 лютага 1943, с. Верхняўсінскае , Ермакоўскі раён, Краснаярскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1967 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1970 года — у Гомельграмадзянпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар у Гомельскім філіяле Белкалгаспраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі. ТворчасцьАсноўныя працы: пасёлкі «Крынічны» Мазырскага (1970—1974), Варатын саўгаса «Радзіма» Калінкавіцкага (1979—1983) раёнаў, грамадскі цэнтр пасёлка «Ровенская Слабада» Рэчыцкага раёна (1976—1980), адміністрацыйны будынак калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна (1979—1980), 12-павярховы будынак Белкалгаспраекта ў Гомелі (1981—1982), серыі жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1981—1982), маналітных жылых дамоў сядзібнага тыпу (1985)[1], храм у імя святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску[2] УзнагародыУзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1974) за планіроўку і добраўпарадкаванне пасёлка «Крынічны» Мазырскага раёна. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia