Валерый Георгіевіч Калеснік
Вале́рый Гео́ргіевіч Кале́снік (нар. 17 ліпеня 1965, Гродна) — беларускі дыпламат. БіяграфіяСкончыў Благавешчанскае вышэйшае ваеннае танкавае каманднае вучылішча (1986), Ваенна-дыпламатычную акадэмію ў Маскве (1994). З 1995 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 гадах быў намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гадах быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцей і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. У 2004—2006 гадах быў саветнікам упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролі над раззбраеннем у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 1998 года да 30 снежня 2003 года быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ва ўпраўленні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджання ядзернай зброі[1][2]. 14 жніўня 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы[3]. 28 верасня 2012 года быў прызначаны паслом у Іраку па сумяшчальніцтву[4]. Вызвалены ад гэтых пасад 3 снежня 2013 года[5]. 14 верасня 2017 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезіі, Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву[6]. 22 мая 2018 года быў таксама прызначаны Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі[7]. Вызвалены ад гэтых пасад 22 лістапада 2023 года[8]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia