Віктар Васільевіч Рыбак
Ві́ктар Васі́льевіч Рыба́к (нар. 1 сакавіка 1968) — беларускі дыпламат. БіяграфіяУ 1992—1995 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 — 1997 гадах працаваў у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997 — 1998 гадах — старшы эксперт, выконваючы абавязкі Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 1998 па 2000 год быў першым сакратаром Пасольства, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2000 — 2002 гадах — саветнік, начальнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. У 2003—2007 гадах — саветнік па гандлёва-эканамічным пытанням Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2007—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. З 2008 па 2016 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[1][2]. З 4 лютага 2011 па 30 чэрвеня 2014 года быў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве. З 12 верасня 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ірак[3]. Вызвалены ад гэтых пасад 14 студзеня 2025 года[4]. Сям’яЖанаты, мае двух дзяцей. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia