Валерый Мікалаевіч Сакевіч
Валерый Мікалаевіч Сакевіч (нар. 14 мая 1955, в. Драчылава, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогій і абсталявання механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (2008, спецыяльнасць «Механіка»), прафесар. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Трываласць лятальных апаратаў», кваліфікацыя «Інжынер-фізік», 1978). Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдга цела і паўправаднікоў АН Беларусі (1978—1994), Інстытуце тэхнічнай акустыкы НАН Беларусі (1994—2009), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2009 — загадчык кафедры «Механіка», з 2015 — дацэнт, прафесар кафедры «Фізіка і тэхнічная механіка»). Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; тэхналогіі фізіка-тэхнічай апрацоўкі; ультрагукавыя тэхналогіі; нелінейныя ваганні; тэхнічны зрок і яго прыкладанні. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia