Валерый Мікалаевіч Снапко
Валерый Мікалаевіч Снапко́[1] (руск.: Валерий Николаевич Снопко; нар. 19 лютага 1939) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1993). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1974 года. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Тапкі (Кемераўская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1961 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР (Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі), у 1983—1993 і 1998—2010 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1993—1998 гадах працаваў у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Рэспублікі Беларусь. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па спектральнай дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы, уздзеянні лазернага выпраменьвання на рэчыва, па аптычнай піраметрыі. Вызначыў тэмпературу і канцэнтрацыю электронаў плазмы, што ўтвараецца пры ўваходзе касмічных апаратаў у атмасферу Зямлі. Сярод апублікаванага:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia