Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12 красавіка 1927, Мінск — 8 кастрычніка 1991) — беларускі фізік. Акадэмік АН БССР (1980; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1978). Брат мовазнаўцы Анатоля Кісялеўскага. БіяграфіяНарадзіўся 12 красавіка 1927 года ў Мінску ў сям’і рабочага. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, тры гады працаваў настаўнікам у школе, а затым паступіў у аспірантуру Мінскага педінстытута, там жа выкладаў. У 1959 годзе пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1968 годзе ўзначаліў Лабараторыю спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы, быў намеснікам дырэктара (1970—1978), затым — галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР (1978—1983), рэктарам БДУ (1983—1990), акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР (1990—1991). З 1963 года з’яўляўся членам КПСС, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ. Сярод яго вучняў 20 кандыдатаў і 3 дактары навук. Памёр 8 кастрычніка 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Навуковая дзейнасцьРаботы па лазерна-плазменных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Пад ягоным кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы, якія ўжываліся для вывучэння высокатэмпературных працэсаў ва ўстаноўках новай тэхнікі, уключаючы працэсы ўваходу касмічных апаратаў у шчыльныя пласты атмасферы. Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходніцтваў. Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г., Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі. Некаторыя публікацыі
Сям’яЖонка — Лідзія Андрэеўна Кісялеўская (1930—2003). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia