Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (19 студзеня 1953, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны і палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII і VIII скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пас. Бягомль Бягомльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (г. Масква), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр. З 1979 па 1982 год праходзіў службу на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У 1992—1995 гадах — камандзір 5-й асобнай брыгады спецпрызна. Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь. У 2012—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы. З 2019 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Намеснік старшыні камісіі УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» II і III ступені, дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia