Шацкая сярэдняя школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шацкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Шацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() ![]() ![]() 16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. — Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак. Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Другой сусветнай вайной адбылося аб’яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала. Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа. 14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І. С. Лупіновіча. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia