Валерый Уладзіміравіч Гразноў
Валерый Уладзіміравіч Гразноў (1 снежня 1946, г. Хабараўск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белмясцпрампраекце, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): інтэрнаты Мінскага педінстытута замежных моў па вул. Чарвякова (1972), БДУ па вул. Кастрычніцкай (1976), крыты каток у парку імя М. Горкага, завод пластмасавых вырабаў па вуліцы Гусоўскага (1976), лазнева-аздараўленчы комплекс па вул. Кабушкіна (1985) у Мінску, будынак райканторы Дзяржбанка СССР у Слуцку (1979), фізкультурна-аздараўленчы камбінат у Новаполацку (1987). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia