Кастрычніцкая вуліца (Мінск)
Кастрычніцкая вуліца (руск.: Октябрьская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. НазваУпершыню згадваецца як Ляхаўская, па назве прадмесця Ляхаўка, у якім пралягала[2], яшчэ ў XVI стагоддзі як сухапутная дарога, якая праходзіць каля Свіслачы. З 1804 года вуліца называлася Ніжне-Ляхаўскай (адной з некалькіх). У савецкія часы кароткі час насіла імя Лекерта, потым перайменавана ў вуліцу Варашылава, у час нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — У Лукавіне (in der Scleife) вуліца[3], пасля вайны вернута савецкая назва. У 1961 годзе перайменавана ў Кастрычніцкую[4]. ГісторыяГістарычна вуліца адносілася да Ляхаўскага прадмесця, якое праз зручнае размяшчэнне на беразе Свіслачы ў канцы XIX стагоддзя пачало шчыльна забудоўвацца прамысловымі прадпрыемствамі. За два дзясяткі гадоў тут з’явілася некалькі гарбарань, вінны склад, дрожджава-вінакурны завод, чыгуналіцейны завод «Гігант», якія і склалі індустрыяльны воблік ваколіцы[5]. 4 чэрвеня 1893 года браты Самуіл і Файвіш Ракаўшчыкі арганізавалі паўсаматужную вытворчасць спірту і пякарскіх дрожджаў, а праз пару гадоў узвялі вінакурны завод (№ 14). Спачатку на прадпрыемстве працавалі не больш за дваццаць чалавек. На няцотным боку вуліцы ў 1895 годзе размяшчаліся гарбарныя майстэрскія Рубіна, Сальмана, Гольтберга, Дэна і Імпрата. У той час адсутнічалі вентыляцыя, электрычнасць, а для адводу сцёкавых вод выкарыстоўвалася выкапаная ў двары студня[6]. Завод «Гігант», на якім працавалі ўсяго 12 чалавек, у 1907—1908 гг. размяшчаўся ў драўляным будынку, які стаяў на месцы самага старога корпуса сённяшняга Мінскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (№ 16). У чыгунна-ліцейным і металаапрацоўчым цэхах выраблялі сельскагаспадарчае і хатняе начынне. Ужо да 1910 годзе на вінакураным заводзе братоў Ракаўшчыкоў налічвалася каля 150 рабочых месцаў. Прадпрыемства, абсталяванае найноўшым тэхнічным абсталяваннем, выпускала прадукцыю высокай якасці. Этыкетка з выявай раку і надпісам «Бр. Раковщикъ» стала паказчыкам якасці прадукта. Праз пару гадоў пасля адкрыцця заводу браты сталі пастаўляць прадукцыю для імператарскага двара[6]. У 1912 годзе «Гігант» рэканструявалі і пераназвалі ў «Энергію». На абноўленым прадпрыемстве адлівалі агароджы, помнікі, дэталі машын. У 1913 годзе завод згарэў, яго аднаўленне працягвалася да 1921 года. На месцы драўлянага будынка быў узведзены цагляны, станкі былі завезены з Каломенскага і Тульскага заводаў, нанята больш за 100 рабочых. У той час прадпрыемства лічылася найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі[6]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вінакураны завод братоў Ракаўшчыкоў нацыяналізавалі . Пачынаючы з 1917 года яго не разоў пераназывалі ў гарэлкавы, спірта-гарэлкавы, лікёра-гарэлкавы[6]. У савецкія часы прадпрыемствы ўзбуйнілі[5]. Толькі каля 1927 года на гарбарным прадпрыемстве (№ 25) з’явілася машынная зала, гарбарная сыравіна і хромавая вытворчасць. У гэтым жа годзе завод атрымаў назву «Бальшавік». Вытворчасць перапынілася толькі на час Вялікай Айчыннай вайны, затым была адноўлена[6]. У 1930 годзе «Энергія» перайменавана ў завод імя Клімента Варашылава. У 1933 годзе па ініцыятыве рабочых заводаў імя Варашылава і «Бальшавік» на вуліцы было пабудавана разваротнае кольца трамвая[6]. У 1958—1959 гадах да гарэлкавы завода яго далучылі вінны і дражджавы заводы, пасля чаго ён атрымаў назву Дрожджа-вінны камбінат, сёння вядома як ААТ «Дражджавы камбінат»[6]. У 1961 годзе завод імя Варашылава перайменаваны ў Мінскі завод Кастрычніцкай рэвалюцыі (МЗКР). У 1988 годзе завод «Бальшавік» па рашэнні ўлад прадпрыемства быў перанесены ў вёску Гатава Мінскага раёна[6]. Пасля развалу СССР абароты вытворчасці рэзка знізіліся[5]. На пачатку 2000-х вуліца прываблівала мінскіх тусоўшчыкаў у клуб NC, які пасля закрыцця хутка набыў культавы статус[7][5]. У 2011 годзе адкрылася кавярня NewTon Fashion Art Buffet з арт-галерэяй і крамай з дызайнерскім адзеннем. Пасля Newton закрыўся, адкрылі «Хуліган», насупраць — кругласутачную «Лаўку». У 2014-м прайшла першая Vulica Brasil, тым жа летам афтэрпаці FSP сабрала каля 1500 чалавек на вулічнай вечарыне[5]. Размяшчэнне![]() Вуліца пачынаецца на скрыжаванні з вуліцай Ульянаўскай і заканчваецца на скрыжаванні з вуліцай Леніна. Забудова![]() На Кастрычніцкай вуліцы размешчаны студэнцкі гарадок Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, КЗ «Мінск», ААТ «Мінск Крышталь», ААТ «МЗКР», ААТ «Дражджавы камбінат» і іншыя прадпрыемствы. Няцотны бок
![]()
![]()
![]()
Цотны бок
![]() ![]()
ТранспартПа вуліцы быў арганізаваны трамвайны рух па маршруце № 2. Запатрабаваны ў XX стагоддзі маршрут пазней стаў непапулярным, яго праца ў пачатку XXI стагоддзя арганізоўвалася толькі па буднях у часы пік[6]. У 2018 годзе, пасля таго як падчас рэканструкцыі былі разабраныя рэйкі на мосце цераз Свіслач, трамвайны рух быў спынены. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia