Валерый Уладзіміравіч Шаблюк
Валерый Уладзіміравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда, Мінская вобласць — 2 мая 1997) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па гісторыі сельскіх паселішчаў Цэнтральнай Беларусі ў XIV—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1991)[1]. БіяграфіяСкончыў у 1975 годзе гістарычны факультэт БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Мінску. У 1980—1997 гадах навуковы супрацоўнік аддзела сярэдневяковай археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі. Кірункі навуковай дзейнасці: археалогія сярэднявечных сельскіх паселішчаў і мястэчак (у той час новы кірунак у беларускай археалогіі). У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV—XVIII ст.ст.», у 1996 годзе апублікаваную як манаграфія. У 1995 годзе выйшла кніга В. Шаблюка «Двор у Туганавічах». Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі педагогаў Інстытута гісторыі АН Беларусі Беларускага свабоднага прафсаюза. З 1994 года — генеральны сакратар Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Усходняй выбарчай акрузе № 246 г. Мінска. Загінуў у дарожна-транспартным здарэнні. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: сацыяльна-эканамічнае развіццё сярэднявечных беларускіх сельскіх паселішчаў, мястэчак, маёнткаў у басейне ракі Нёман; гаспадарчая дзейнасць і матэрыяльная культура сельскага насельніцтва[1]. Аўтар публікацый па гісторыі і археалогіі Беларусі, каля 100 артыкулаў у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia