Валерыяна
Валерыяна — старажытны горад мая. Размешчаны ў мексіканскім штаце Кампечэ, каля мяжы са штатам Кінтана-Роа. Аб яго адкрыцці было абвешчана ў кастрычніку 2024 года. Знойдзены горад названы ў гонар прылеглай аднайменнай прэснаводнай лагуны[1]. Адкрыццё было зроблена групай даследчыкаў з Універсітэта Тулейн, мексіканскага Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі і Нацыянальнага цэнтра бартавога лазернага картаграфавання пры Універсітэце Х’юстана[1]. У Валерыяне былі некалькі плошчаў, храмавыя піраміды, пляцоўка для гульні ў мяч і перагароджанае вадасховішча, што сведчыць аб тым, што населены пункт з’яўляўся палітычнай сталіцай[1]. Ён узнік не раней за 150 г. н.э., і, верагодна, знаходзіўся на піку ў класічны перыяд цывілізацыі мая, гэта значыць каля 250—900 г. н.э.[2][1] Агульнае плошча горада каля 130 км²[2]. Па шчыльнасці забудовы Валерыяна саступае толькі Калакмулю. Паводле ацэнак спецыялістаў, насельніцтва горада магло складаць ад 30 000 да 50 000 чалавек на піку ў 750—850 гадах нашай эры[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia