Вальдывія
Вальды́вія (ісп.: Valdivia) — горад і марскі порт у Чылі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны, правінцыі Вальдывія і вобласці Лос-Рыяс. Станам на 2002 год насельніцтва горада складае 127 750 чалавек. Тэрыторыя камуны — 1015,60 км². Колькасць насельніцтва — 153 577 жыхароў (2007). Шчыльнасць насельніцтва — 151,22 чал./км². ГеаграфіяГорад размешчаны за 745 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы Чылі горада Сант’яга. Порт знаходзіцца на рацэ Вальдывіі, за 20 кіламетраў ад вусця. Праз горад працякаюць тры ракі: Кау-Кау на поўначы, Крусес на захадзе і Вальдывія на паўднёвым усходзе. Яны ўтвараюць рачны востраў Тэха, які цяпер знаходзіцца ў межах горада. Першапачаткова востраў быў па-за горадам, але нямецкія імігранты пачалі там сяліцца і з 1939 года востраў злучылі з цэнтрам горада мостам «дэ Вальдывія Педра». У 1960 годзе пасля землетрасення большая частка заходняй часткі вострава апусцілася ніжэй узроўню вады. ГісторыяГорад заснаваў першы губернатар Чылі канкістадор Педра дэ Вальдывія 9 лютага 1552 года. Доўгі час паселішча Санта-Марыа-ля-Блака-дэ-Вальдывія было адным з фарпостаў іспанскіх каланізатараў, аж да 1810—1811 гадоў, калі Чылі стала незалежнай дзяржавай. У 1954 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт, а 22 мая 1960 года недалёка ад горада знаходзіўся эпіцэнтр самага магутнага ў гісторыі вымярэнняў землетрасення, у выніку чаго горад быў практычна разбураны. КліматГорад размешчаны на 39-й паралелі паўднёвай шыраты, аднак, з-за халоднага і магутнага цячэння Гумбальта клімат халаднаваты і вільготны, але роўны, тэмпература ніжэй нуля і спёка бываюць вельмі рэдка. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад 8 да 16-17 °C, а ападкаў у выглядзе дажджу выпадае каля 2000 мм у год, што амаль у тры разы больш, чым у Лондане. Снег выпадае вельмі рэдка і хутка растае.
ДэмаграфіяПаводле звестак, сабраных падчас перапісу Нацыянальным інстытутам статыстыкі, насельніцтва камуны складае 153 577 чалавек, з якіх 75 239 мужчын і 78 338 жанчын. Насельніцтва камуны складае 41,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці Лос-Рыяс. 9,01 % складае сельскае і 90,99 % — гарадское насельніцтва. Гарады-пабрацімыЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia