Валькі (Віцебскі раён)
Валькі́[1] (трансліт.: Vaĺki, руск.: Вальки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. ГісторыяУ XVIII ст. вёска Праніна ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Глазамічы, маёмасць Пацеяў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у 1772 годзе ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Уваходзіла ў Віцебскі павет Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У XIX ст. вядома ў складзе маёнтка Глазамічы ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уласнасць памешчыка Фёдара Багдановіча. Паводле інвентара 1846 года вёска (9 двароў), прыватная ўласнасць малалетніх нашчадкаў Багдановічаў. У 1870 годзе ў Янавіцкай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У пачатку XX ст. вёска (165 дзесяцін зямлі) адносілася да Глазаміцкай сельскай грамады. У 1905 годзе ў вёске 19 двароў. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia