Валянціна Іванаўна Гаявая
Валянціна Іванаўна Гаявая (22 ліпеня 1936, пас. Данілаўка , Сталінградскі край, РСФСР) — беларускі харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1989)[1]. БіяграфіяУ 1965 годзе скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. З 1967 года — мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 года — балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 года — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі»[1], створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам. ТворчасцьУ пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва[1]. Узнагароды і прэміі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia