Валянціна Ігараўна Зелянкевіч
Валянціна Ігараўна Зелянкевіч (нар. 20 чэрвеня 1999) — беларуская плыўчыха і трыятланістка. Майстар спорту Беларусі. БіяграфіяНарадзілася ў 1999 годзе. Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1]. Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м на спіне[2]. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м на спіне і ў эстафеце 4×200 м вольным стылем[3]. Займалася трыятлонам. Удзельнічала ў пратэстах 2020 года, і з ёй не працягнулі кантракт у мінскім клубе. Восенню 2020 года пераехала ў Расію, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні[4]. Пасля вяртання ў Беларусь была затрымана, прысуджана да двух гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову[4]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia