Валянціна Аляксееўна Клачкова

Валянціна Аляксееўна Клачкова
Нараджэнне 17 жніўня 1924(1924-08-17) (100 гадоў)
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Валянціна Аляксееўна Клачкова (нар. 17 жніўня 1924, в. Сарочына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З 1970 года па 1978 год кіравала Пастаўскім раёнам — была першым сакратаром райкама партыі, да гэтага пэўны час узначальвала раённы выканаўчы камітэт.

У 1978 годзе перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Белкаапсаюза. На грамадскіх пачатках з’яўлялася намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, членам ЦК КПБ, дэлегатам ХХV з’езда КПСС.

Узнагароды

Была узнагароджяна ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і іншымі ўзнагародамі[1][2].

Зноскі

  1. Патрабавальная і аб’ектыўная(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
  2. Чалавек слова
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya