Валянціна Георгіеўна Гаховіч
Валянціна Георгіеўна Гаховіч (7 ліпеня 1935, в. Грыцкевічы, Нясвіжскі раён — 12 мая 2019) — беларускі настаўнік. Адзін з чатырох беларускіх педагогаў, якія атрымалі званне «Народны настаўнік СССР»[1]. БіяграфіяПасля вайны вучылася ў Навагрудскай СШ № 2. У 1952 годзе паступіла на філфак Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, які скончыла ў 1956 годзе. Нейкі час працавала ў Асіповіцкім раёне на торфапрадпрыемстве. У 1959 годзе вярнулася ў Навагрудак і працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 3. Унесла значны ўклад ва ўдасканаленне форм і метадаў вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў[2]. Абіралася намеснікам старшыні Камітэта савецкіх жанчын і членам Усесаюзнага Савета па народнай адукацыі. УзнагародыАдзначана нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1970). Узнагароджана медалём «За доблесную працу» (1970). У 1974 годзе ёй прысвоена ганаровае званне Заслужанага настаўніка Беларускай ССР. У 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». У 1985 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена ганаровае званне «Народны настаўнік СССР». У 2007 годзе занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна. Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia