Валянцін Аляксандравіч Літвінаў
Валянцін Аляксандравіч Літвінаў (22 ліпеня 1915, Гомель) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Варонежскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1940 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1948 года — галоўным канструктарам майстэрні аб’ёмнага праектавання Гомельскага аблпраекта, з 1963 па 1978 г. выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме. Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Пражываў у Гомелі. ТворчасцьЗаймаўся праектаваннем вялікапралётных стальных фермаў з ліхтарамі пакрыцця запалкавых фабрык у Прыбалтыцы, Нова-Беліцы і рамнага жалезабетоннага падмурка пад турбагенератар (1949), Палаца піянераў у Гомелі (1954—1956), праектаваннем аднаўлення канструкцый купала, шатровых вісячых пірамідальных пакрыццяў і кесонных жалезабетонных перакрыццяў (1956—1958). Аўтар навуковых артыкулаў у часопісах. УзнагародыУзнагароджаны медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia