Валянцін Аляксеевіч Губараў
Валянці́н Аляксе́евіч Гу́бараў (нар. 14 красавіка 1948, Горкі) — беларускі мастак, графік, працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў. БіяграфіяПра карціны Валянціна Губарава апавядаць лёгка – яны вельмі літаратурныя, сюжэтныя, прадметныя. Але калі на іх паглядзіш, застаецца тое, што немагчыма перадаць словамі. Застаецца сумная усмешка, троху дзіцячая, наіўная і разумная. Нібыта толькі што менавіта табе адкрылася праўда і ты дазнаўся адказ на адно са спрадвечных пытанняў... Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Горкі. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, потым факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута[2][3]. У 1975 годзе пераехаў у Беларусь. Займаўся ілюстраваннем кніг, працаваў мастаком у выдавецтве. З 1991 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках[2][4]. З 1991 года персанальныя выставы Губарава штогод ладзяцца ў Францыі[5]. Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Ганаровы член мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр» (Германія)[2]. В 1994 годзе заключыў эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols» (Парыж), у 2006 годзе — з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт» (Мінск)[2][4]. Працы Губарава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей «Zimmerly Art Museum » (ЗША), галерэі «Schaer und Wildbolz» (Швейцарыя), «Kunststuck» (Германія), прыватныя калекцыі ў Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Гішпаніі, Ізраіля, Германіі і інш.)[2][4]. Працы выстаўляюцца на аўкцыёнах «Christie`s» (Лондан), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж), «KINSKY» (Вена)[4]. ТворчасцьПа словах мастака, шлях да майстэрства пачаўся ў дзяцінстве, калі ён « перамаляваў па кратках» з паштовак карціны рускіх мастакоў — І. Левітана, А. Саўрасава, Ф. Рашэтнікава. На 3-ім курсе мастацкай вучэльні адкрыў працы Дж. Полака, П. Сезана, В. Ван Гога, А. Маціса, звяртаўся да нацюрмортаў у пошуках уласнага стыля[4][6]. Паводле вызнаэння мастака, персанажы яго карцін — «простыя людзі», якія «не чыталі Гегеля і Канта», але «бескарыслівыя, чыстыя сэрцам», у якіх «няма камерцыйнай жылкі», але «ёсць імкненне да шчасця». У аснове сюжэтаў часта прысутнічаюць успаміны з дзяцінства і юнацтва, настальгічныя матывы, дэталі быту савецкага часу[4]. Прэса адзначае губараўскую «яркую індывідуальнасць» і яго « асаблівае бачанне свету»: «…карціны часта апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўжды хаваецца асаблівы сэнс».[7].
Нягледзячы на шматгадовы кантракт з парыжскай галерэяй і прапановы жыць у Францыі, Губараў вырашае заставацца ў Беларусі: «Гэтая зямля мяне харчуе як мастака. Я знаходжу натхненне і сілы фізічныя ў нашым жыцці, звычаях, традыцыях, людзях, размовах»[8]. Мастак выкарыстоўвае ў працы пераважна айчынныя матэрыялы.[1]. Сярод мастацкіх асаблівасцей творчасці Губарава крытыка адзначае давядзенне «да гранічнага мінімалізма» сюжэтных і мастацкіх складнікаў, характарызуе яго жывапіс як «сумесь дэкаданса, мінімалізма і экспрэсіянізма»[9].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia