Валянцін Валянцінавіч Калнін
Валянцін Валянцінавіч Калнін (нар. 13 сакавіка 1942, Ігнатаўка, Куйбышаўская вобласць) — беларускі гісторык архітэктуры. БіяграфіяНарадзіўся 13 сакавіка 1942 года ў эвакуацыі ў Расіі, у пасёлку Ігнатаўка Майнскага раёна Куйбышаўскай вобласці (цяпер Ульянаўская вобласць), Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут[1]. 3 1966 года працаваў у Інстытуце «Белдзяржпраект», з 1970 года старшы архітэктар, загадчык аддзела, вядучы мастацтвазнавец Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, у 1997—2002 гадах намеснік дырэктара па навуцы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту[1]. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года. Навуковая дзейнасцьДаследуе палацава-замкавую архітэктуру 16—18 ст. (ансамблі ў г.п. Мір і г.п. Ружаны), культавае будаўніцтва 17 ст. (картэзіянскі кляштар у г. Бяроза), горадабудаўніцтва 18 ст. (Гарадніца ў г. Гродна)[1]. Сям'яБыў у шлюбе з Галінай Жаровінай (1946—2024), рэстаўратаркай і аднаўляльніцай традыцыі батлейкі[2]. Творы[1]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia