Спадчына (часопіс)
«Спа́дчына» — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1989—2011 гадах ў Мінску на беларускай мове. ГісторыяЗаснаваны ў 1989 годзе Беларускім фондам культуры пасля рэарганізацыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярна[1]. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумара, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Нумары за 2010 і 2011 гады з’яўляліся спецвыпускамі. Усяго за 1989—2011 гады выйшла 161 нумар. Спыніў сваё існаванне. ЗместАсвятляў праблемы беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны ў еўрапейскім кантэксце. Публікававаў артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філасофскай думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культурнай спадчыне нацыянальных меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці беларускай дыяспары. На старонках часопіса змяшчаліся пераклады і перадрукі айчынай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Прыклады публікацый:
Галоўныя рэдактары
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia