Валянцін Кузьміч Гусакоў
Валянцін Кузьміч Гусакоў (нар. 3 лютага 1933, в. Ужляціна, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 2010) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1977). Член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі аграрнай адукацыі (1998)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 3 лютага 1933 года ў в. Ужляціна Шумілінскага раёна[1]. Скончыў у 1959 годзе заатэхнічны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1961 года ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, у 1980–2000 гг. – загадчык кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па вывучэнні сакраторна-ферментатыўнай дзейнасці стрававальнага тракту ў розных відаў сельскагаспадарчых жывёл. Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл і птушак»[1]. Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для сярэдніх сельскагаспадарчых навучальных устаноў «Практыкум па анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл» (1979), даведнікаў[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia