Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ
Біятэхналагічны факультэт ВДАВМ — структурнае падраздзяленне Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. ГісторыяЗаатэхнічны факультэт адкрыты ў жніўні 1933 года ў выніку аб’яднання Віцебскага ветэрынарнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі. Першы набор студэнтаў для навучання на дзённым (вочным) аддзяленні складаўся з 30 чалавек. Першапачаткова ў склад заатэхнічнага факультэта ўваходзілі тры кафедры: кармлення сельскагаспадарчых жывёл, прыватнай жывёлагадоўлі, эканоміі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці[1]. У 1934 годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі «Навуковы заатэхнік», паколькі ў Віцебск былі перакладзены студэнты старэйшых курсаў былога інстытута свінагадоўлі[2]. У 1938 годзе заатэхнічны факультэт быў пераведзены ў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[2]. У 1950 годзе быў адноўлены заатэхнічны факультэт. У 1973 годзе заатэхнічны факультэт быў перайменаваны ў зоаінжынерны. Гэта выклікала ўвядзенне новых дысцыплін, павелічэнне аб’ёмаў гадзін па дысцыплінах, якія вывучаліся ва ўстанове[1]. З 1996 года адкрыта спецыялізацыя па племянной справе на зоаінжынерным факультэце[1]. У 2008 годзе былі адкрыты 2 новыя спецыяльнасці «Ветэрынарная фармацыя» і «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» выпускнікам якіх прысвойваюцца кваліфікацыі «Правізар ветэрынарнай медыцыны» і «Ветэрынарна-санітарны ўрач». У сувязі з адкрыццём новых спецыяльнасцяў з 10 верасня 2009 года зоаінжынерны факультэт быў рэарганізаваны ў біятэхналагічны[3]. СтруктураУ структуру факультэта ўваходзяць 8 кафедраў[4]:
Дэканы
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia