Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна
Валянцін Мікалаевіч Шчарбі́на[1] (6 лютага 1908, Харкаў — 19 мая 1976) — вучоны, геолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1953), прафесар (1953), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1956). БіяграфіяНарадзіўся ў Харкаве. У 1933 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. З 1934 года працаваў у геалагічных установах Украіны, Казахстана, Літвы, Кіргізіі. У 1955—1964 гг. займаў пасаду загадчыка сектарам карысных выкапняў, сектарам геалогіі і геахіміі мінеральных солей Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук Беларускай ССР. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся вывучэннем гіпсавых адкладаў на Цянь-Шані, адкрыў глаўберытавы тып мінералізацыя саляносных адкладаў. Даследаваў Прыпяцкі саляносны басейн, Старобінскае радовішча калійнай і каменнай солі, асаблівасці складу і будовы саляносных адкладаў і ўмовы іх утварэння, мінералогію і петраграфію галагенных парод і саляных глін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia