Валянцін Міронавіч Асташынскі
Валянцін Міронавіч Асташынскі (29 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2010), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). БіяграфіяСкончыў БДУ (1973). З 1969 у Інстытуце фізікі, з 1992 у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 2001 загадчык сектара, з 2004 — загадчык лабараторыі), з 2007 — зноў у Інстытуце фізікі, загадчык лабараторыі, з 2013 — у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі, загадчык аддзялення фізікі плазмы і плазменных тэхналогій. Навуковыя працы па фізіцы плазменых паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў. Медаль «За працоўныя заслугі» (2023).[1] ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia